Актыўнае даўгалецце
Работа аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту дзяржаўнай установы "Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" накіравана на рэалізацыю Нацыянальнай стратэгіі "Актыўнае даўгалецце - 2030". Аддзяленне дзённага знаходжання з'яўляецца тым месцам, дзе грамадзяне пажылога ўзросту могуць праявіць свае творчыя здольнасці і перайсці да актыўнага ладу жыцця, часткова страчанага ў сувязі з выхадам на пенсію.
Дзейнасць аддзялення накіравана на стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыі і ўдасканалення пажылых грамадзян, аказанне садзейнічання ў арганізацыі вольнага часу пажылых грамадзян, правядзенне рэабілітацыйных мерапрыемстваў з мэтай захавання здароўя, актыўнага ладу жыцця, прадаўжэння магчымасцей самарэалізацыі грамадзянамі сваіх жыццёва важных патрэбнасцей, аказанне маральна-псіхалагічнай падтрымкі абслугоўваемых .
У аддзяленні функцыянуюць тры клубы: "На крылах веры", "Школа здароўя", "Сардэчна запрашаем", тры гурткі: "Крэатыўнае рукадзелле", "Сакрэты даўгалецця", "Нашы рукі не для нуды", курс па вывучэнні кампутарных тэхналогій "Кампутарная" пісьменнасць». Створаны вакальны гурт «Журавіны», «Школа бяспекі», «Літаратурная гасцёўня», валанцёрскі гурт «Клопат».
У мэтах інфармавання пажылых грамадзян арганізуюцца сустрэчы і інфармацыйныя гадзіны з урачамі ўстановы аховы здароўя "Ганцавіцкая цэнтральная раённая бальніца": "Правільнае харчаванне - залог здароўя", "Як жыць з дыябетам", "Прышчэпка - шлях да здароўя", "Дэменцыя. Прыкметы і спосабы лячэння». Пажылыя грамадзяне знаёмяцца з інфармацыйнымі матэрыяламі і брашурамі.
У мэтах фінансавай бяспекі праводзяцца круглыя сталы з прадстаўнікамі ААТ "Беларусбанк" і ААТ "Белаграпрамбанк": "Наша фінансавая бяспека", "Уклады і крэдыты", "Фінансавая пісьменнасць пажылых".
На сустрэчы з пажылымі грамадзянамі запрашаюцца прадстаўнікі РАНС і РАУС. Праводзяцца круглыя сталы, інфармацыйныя гутаркі, практычныя заняткі: "Мой бяспечны дом", "Пажарная і маёмасная бяспека", "Асцярожна, ашуканцы", "Захавай сваё жыццё".
Удзельнікі вакальнай групы "Жураіны" бяруць удзел у раённых святах: "Дажынкі", "Малінавы звон Вялікадня", "Дзень Перамогі", абласным творчым фестывалі "Мы - адзіныя", міжрэгіянальным спартыўным свяце "Крок да даўгалецця". Наладжана супрацоўніцтва з Лунінецкім і Ляхавіцкім аддзяленнямі дзённага знаходжання для пажылых людзей.
Наведвальнікі аддзялення бяруць удзел у міжрэгіянальных дыстанцыйных конкурсах.
Члены валанцёрскай групы "Клопат" з ліку грамадзян пажылога ўзросту аказваюць пасільную дапамогу адзінокім, інвалідам і пажылым грамадзянам, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках. Для гэтай катэгорыі грамадзян праводзяцца акцыі: "Вы не самотныя", "Падарым радасць на Каляды", "З Днём дабра і павагі".
Для аматараў спорту створана група для заняткаў скандынаўскай хадзьбой.
Для пожилых граждан проводятся экскурсии по району и паломнические поездки по святым местам: «Избийский Бор», «Свято-Елисаветинский монастырь», «Свято-Елисеевский Лавришевский монастырь», «Храм Святого Михаила Архангела».
Мероприятия, направленные на активное долголетие граждан пожилого возраста освещаются в группе «РАДУГА» в социальной сети «Одноклассники» и интернет-странице райисполкома на официальном сайте Брестского облисполкома.