У мэтах прыцягнення увагі паўналетніх дзяцей да пытанняў бяспечнага жыццяўладкавання пажылых сваякоў і догляду за імі, у аддзяленні адбыўся адкрыты дыялог "Культура памяці ў дыялогу пакаленняў" з удзелам наведвальнікаў аддзялення і навучэнцаў установы адукацыі "Ганцавіцкі дзяржаўны аграрны каледж".
У працы адкрытага дыялогу прыняла ўдзел старшыня Ганцавіцкай РГА Беларускага Чырвонага крыжа Любоў Уладзіміраўна Сычэвіч.