Выдача ў пракат тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі
Прадастаўленне праз пункт пракату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі (ТССР).
Пункт пракату ТССР створаны з мэтай прадастаўлення дзяржаўнай паслугі па пракаце тэхнічных сродкаў рэабілітацыі грамадзянам з парушэннямі апорна-рухальных функцый, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
З грамадзянамі, якія прынялі рашэнне скарыстацца паслугамі Пункта пракату ТССР, заключаецца Дагавор бязвыплатнага аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі.
Тэрмін дзеяння дагавора вызначаецца пагадненнем бакоў з улікам патрэбнасці заяўніка ў тэхнічным сродку на перыяд не больш за год. У выпадку патрэбнасці заяўніка ў выкарыстанні тэхнічнага сродку на больш доўгі перыяд па пагадненню бакоў тэрмін дзеяння дагавора можа быць прадоўжаны на тэрмін не больш за год.
Тэхнічны сродак рэабілітацыі даецца бясплатна.
У выпадку часовай адсутнасці ў пункце пракату неабходнага сродку рэабілітацыі, адказны спецыяліст цэнтра ўстанаўлівае чарговасць грамадзян на атрыманне неабходнага рэабілітацыйнага сродку.
Выдача тэхнічных сродкаў рэабілітацыі ажыццяўляецца на падставе:
дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна (пашпарт, від на жыхарства);
заявы грамадзяніна або яго законнага прадстаўніка аб прадастаўленні сродку рэабілітацыі;
пасведчанні інваліда;
заключэння ўрачэбнай кансультацыйнай камiсii або iндывiдуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда; медыцынскай даведкі аб стане здароўя (для грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, за выключэннем інвалідаў 1-й групы);
дамовы пракату сродкі рэабілітацыі.